«Сёння я, заўтра іншы, вось і ўсё. Мы для іх забойны матэрыял.

Мінабароны расстрэльвае людзей. Яны ведаюць, што мы двухсотыя, і ім похеру. Я хацеў бы назад, дзе я быў, а яны мне не даюць. Каб я ведаў, што гэта такая вайна.

Я Севальнёў Віктар Анатольевіч, 27 верасня 1979 года нараджэння. Не дасылайце сюды людзей, хопіць. Яны хочуць усіх забіць», — гэта апошняе паведамленне, якое Севальнёў перадаў праз жонку.

Ужо 1 снежня прадстаўнік Мінабароны РФ паведаміў Ліліі, што яе муж загінуў у «ДНР» 25 лістапада ад асколачных раненняў і магутнага ўдару па галаве. Ён паабяцаў, што хутка ёй у Маскву дашлюць цынкавую труну з целам і дакументамі. І дадаў: «Спачуваю, прабачце».

Прадстаўнікі ПВК Вагнера некалькі разоў прыязджалі ў ВК-3 у Калужскай вобласці, дзе адбываў пакаранне Севальнёў.

Спачатку яны завербавалі на вайну яго сына Алега, які сядзеў у той жа калоніі. Калі сын загінуў падчас баявых дзеянняў, Севальнёў вырашыў сам адправіцца ваяваць. Ён падпісаў кантракт з Мінабароны і ў ноч з 3 на 4 кастрычніка яго этапавалі з калоніі ў «лагер зладжвання» Луганскай вобласці.

Севальнёва далучылі да вайсковай часці 08807 («ЛНР»). Ён ваяваў у 7-й мотастралковай роце, і, калі камандзіра роты забілі, яго прызначылі камандзірам, бо меў баявы досвед у Чачні.

Севальнёва нават узнагародзілі ордэнам за тое, што рота пад яго камандаваннем выйшла з акружэння.

У лістападзе яго рота панесла вялікія страты, частка байцоў загінула, астатнія разбегліся.

Ад паведамленняў аб забойстве Севальнева Прыгожын адхрысціўся. «У шэрагах ПВК «Вагнер» ніколі не было гэтага чалавека, ён ніколі не прыбываў ні ў якія лагеры падрыхтоўкі і ніколі не працаваў у ПВК «Вагнер», — такое паведамленне апублікавана ў яго Telegram-канале ў адказ на просьбу пракаментаваць гісторыю Севальнёва, расказаную праектам Gulagu.net.

Калі верыць словам прадстаўніка Мінабароны, які аглядаў загінулага Севальнёва, траўмы на яго целе могуць быць вынікам удару кувалдай. «Аскепкавае раненне па целе, і ў галаву стукнула моцна, паламала чэрап», — распавёў ён.

На думку Асечкіна, да забойства Севальнёва могуць мець дачыненне «аналагі ПВК Вагнера» з «ЛДНР», а адказнасць за яго забойства, таксама як і за забойства Нужына, нясе Мінабароны РФ.

Кіраўнік Gulagu.Net адзначае, што вайсковая часць №08807, да якой быў прыкамандзіраваны Севальнёў, не мае дачынення да ПВК Вагнера. «У яго мотастралковай роце былі як зняволеныя, так і мабілізаваныя з ДНР і ЛНР», — растлумачыў ён The Insider.

Праваабаронца Вольга Раманава паведаміла раней у інтэрвʼю выданню «Можем объяснить», што асабіста ёй вядома пра 40 выпадкаў «пакаранняў смерцю» асуджаных, завербаваных на вайну. Раманава спаслалася на сваякоў зняволеных, якія звярнуліся ў праваабарончую арганізацыю «Русь Сидящая». «На нашай памяці больш-менш неяк пацвердзілася 40 чалавек [пакараных]. У іх гэта называецца «абнуліць»», — распавяла праваабаронца. — І нічога яму за гэта не будзе».

Чытайце таксама:

Расійскі канал зняў на відэа жахлівае пакаранне вагнераўца, які здаўся ў палон

«Вагнераўцы» караюць смерцю былых зняволеных дзясяткамі, а адказнасці не баяцца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Для защиты путинских миллиардов нужны новые рабы / Адказаць
05.12.2022
Вот оно, настоящее лицо «р-уzzкого мир» - каждого ждёт либо путинский гулаг со шваброй в одном месте, либо пригожиеская кувалда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру