Суд Бярозаўскага раёна. Фота: bereza.by
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і пры гэтым змяшчаюць выказванні ў непрыстойнай форме, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачваны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.
У ходзе судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў здзейсненым прызнаў і раскаяўся.
Суд Бярозаўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд, прысудзіўшы Аляксею Міхнюку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.