Так, згодна з вынікамі экзіт-пола, праведзенага ў нядзелю Міжнародным інстытутам рэгіянальных даследаванняў «Адкрытае грамадства», Касым-Жамарт Такаеў перамог на нядзельных выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 82,45 % галасоў.

Іншы экзіт-пол, праведзены Інстытутам грамадскай палітыкі партыі «Аманат», дае Такаеву яшчэ больш: 85,52 % галасоў.

Усе астатнія кандыдаты не набіраюць нават 4 % галасоў. Найлепшы пасля Такаева вынік пакуль у кандыдата ад партыі «Ауіл» Жыгулі Дайрабаева — 3,33 % галасоў. Але ўвогуле другі па папулярнасці кандыдат — «Супраць усіх», якому даюць больш за 5 % галасоў.

Гэтыя выбары ў Казахстане — пазачарговыя і праводзяцца паводле новай Канстытуцыі. Згодна з ёй, прэзідэнт абіраецца не па 5 гадоў, як раней, а на 7, але не мае права на пераабранне. 

Касым-Жамарту Такаеву цяпер 69 гадоў, праз 7 гадоў, адпаведна, будзе 76. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Игорь / Адказаць
20.11.2022
У Назарбаева 98% было, так что прогресс есть.
1
о / Адказаць
20.11.2022
Позор.
2
ром / Адказаць
21.11.2022
но Токаев сейчас у них очень популярный! не равня ЛУке
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру