Жлобін, 10 жніўня 2020 года
Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.
Па матэрыялах абвінавачання Віктар Чараўкоў у тым ліку «наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы прадпрыемстваў: некаторы час знаходзіўся на праезнай частцы вуліц, гучна крычаў і пляскаў у далоні».
У выніку такіх дзеянняў, як заявіў у судзе прадстаўнік абвінавачання, некалькі аўтобусаў былі вымушаныя змяніць маршрут свайго руху, нанесены ўрон грамадскаму транспарту горада.
Суд пакараў Чараўкова абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.