Крым на руінах дома. Фота: borys_filatovv / Telegram
«З вялікім жалем паведамляю, што сэрца нашага сабакі Крыма спынілася. Расійская подласць і яе злачынствы часам дасягаюць сваіх вынікаў», — напісаў у фэйсбуку намеснік мэра Дняпра Міхаіл Лысенка.
29 верасня расійская ракета цалкам разбурыла дом у Дняпры. Загінулі чатыры чалавекі — двое дзяцей, іх мама і бабуля.
Іх хатні гадаванец — сабака Крым — сядзеў на руінах і не хацеў сыходзіць.
Малюнак: Антон Хазяйкін
З-за моцнага стрэсу ў першыя дні ў прытулку Крым нічога не еў, нікога да сябе не падпускаў і паводзіў сябе агрэсіўна. Ён аглох, у яго была кантузія. У яго дыягнаставалі сардэчную недастатковасць і знайшлі пухліну. Але пакрысе сабака прыходзіў у сябе.
Крым з валанцёрам. Фота: suspilne.media
Крыма хацелі забраць людзі з Нямеччыны, Бельгіі, Вялікабрытаніі і Ізраіля.
Але выратаваць яго не ўдалося.





