Мы працягваем публікаваць нескладаныя задачы для трэніроўкі мозгу. Гэтым разам новая задача ад Popular Mechanics.

Задача

Унутры шафы ёсць лямпачка. Дзверы зачыненыя, і праз іх немагчыма ўбачыць, уключана святло ці не. Аднак па ўмовах задачы вы ведаеце, што на старце лямпачка не гарыць. 

Звонку шафы ёсць тры выключальнікі. Адзін з выключальнікаў кіруе лямпачкай у шафе. Вы можаце круціць выключальнікамі як заўгодна, але ў вас ёсць толькі адна спроба, каб адчыніць дзверы шафы. Як толькі вы іх адчыніце, дакранацца да выключальнікаў больш нельга. Як без сумневу вызначыць, які пераключальнік кіруе святлом?

Папстрыкайце гэтымі пераключальнікамі і праверце рашэнне ніжэй пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Пераключыце пераключальнік нумар 1 і пачакайце некалькі хвілін. Вярніце пераключальнік нумар 1 у зыходнае становішча, а затым адразу ж пераключыце пераключальнік нумар 2.

Адчыніце дзверы. Калі святло гарыць, то ім кіруе пераключальнік нумар 2. Калі святло не гарыць, падыдзіце і памацайце лямпачку рукой. Калі лямпачка гарачая, ёй кіруе пераключальнік нумар 1, а калі лямпачка халодная, то кіруе выключальнік нумар 3, да якога вы не дакраналіся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
... / Адказаць
14.11.2022
Задача не зусім карэктная, бо я на не на логіку, а на фізіку, і дарэчы не ўсе лампачкі выдзяляюць шмат цяпла, бо ў шафах звычайна светладыёдныя стужкі, ды яшчэ і за панэллю прыхаваныя. Адзіны спосаб вызначыць правільную кнопку - гэта двойчы дакрануцца да выключальнікаў - да і пасля адкрыцця дзвярэй, але вы забаранілі дакранацца пасля. :)
1
Home / Адказаць
14.11.2022
Написано: «с ОДНОЙ попытки» А Вы решили с ДВУМЯ попытками! Сначала включили - один выкл., а затем второй и открыли дверь!
0
00:22 / Адказаць
15.11.2022
Рэд., прэкраціця.
ці вы думаеце, што не зразумела, пра якія выключальнікі і пра якую лячмпачку рэч...

зноў пераказаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру