«Затрыманыя рэзідэнт, грамадзянін Украіны, а таксама двое нашых грамадзян, якія ўступілі на шлях здрады, працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы. Акрамя таго, намі затрыманы былы вайсковец, падпалкоўнік. Прозвішча цяпер называць не буду, ён працаваў на службу бяспекі Украіны», — сказаў Іван Церцель. 

Па яго словах сустрэчы праводзіліся, у тым ліку ў Адэсе, іншых гарадах, на тэрыторыі трэціх дзяржаў. «Вялікая колькасць грамадзян Украіны, якія закідваліся на нашу тэрыторыю, намі затрыманыя ў іншых рэгіёнах краіны», — дадаў кіраўнік КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2