Фота: Romas Sadauskas / Delfi

Фота: Romas Sadauskas / Delfi

«Мы прапануем санаторыю «Беларусь» звяртацца ў офіс Ціханоўскай, прадстаўляць яму спіс грамадзян Беларусі, якія маюць намер прыехаць на лячэнне, і атрымаць яго дазвол на прыезд гэтых людзей», — сказана ў каментары МЗС, які атрымала выданне BNS.

«Пасля атрымання адабрэння і рэкамендацый офіса Ціханоўскай МЗС гатовы разгледзець пытанне выдачы віз», — піша МЗС.

17 кастрычніка санаторый паведаміў літоўскай службе занятасці аб тым, што найбліжэйшым часам звольніць каля 60 работнікаў (1/4 усяго персаналу). Як распавёў тады BNS кіраўнік і галоўны доктар санаторыя Ілля Епіфанаў, санаторый змушаны скараціць персанал, паколькі з пачаткам вайны з Украінай МЗС спыніў выдачу віз беларускім грамадзянам, у тым ліку непаўналетнім.

«МЗС Літвы не згаджаецца быць пасярэднікам у выдачы візаў для ўезду ў Літву для лячэння і рэабілітацыі дзяцей з Беларусі. Да вайны ва Украіне мы штомесяц прымалі каля 50 хворых дзяцей з рознымі дыягназамі», — распавёў BNS кіраўнік санаторыя. Паводле яго, зараз санаторый абслугоўвае толькі пацыентаў з краін Еўрасаюза.

Скарачэнне супрацоўнікаў санаторыя ўжо другое сёлета — у чэрвені быў звольнены 51 чалавек: медсёстры, выхавальнікі, настаўнікі, фізіятэрапеўты.

У снежні 2020 года, праз уведзеныя Еўразвязам санкцыі ў дачыненні да Беларусі, банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыя, яны былі разблакаваныя ў ліпені мінулага года.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1