Па сцвярджэнні Кадырава, за час вайны ва Украіне ўдзел у баявых дзеяннях прынялі 20 тысяч чачэнцаў, таму Чачня ўжо «перавыканала спушчаны план на 254%».

Што гэта за план, ён не ўдакладніў.

Кіраўнік рэспублікі таксама распавёў пра антываенны мітынг, які спрабавалі правесці 21 верасня жанчыны ў Грозным. Кадыраў сцвярджае, што сваякі каля 40 жанчын, якія мітынгавалі, ужо мабілізаваныя і адпраўленыя ва Украіну. Ён таксама прыгразіў, што любога, хто выйдзе на мітынг, або іх мужоў і ўсіх дзяцей будуць адпраўляць «на перадавую».

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7