Пры гэтым рэгулятар так сфармуляваў свае чаканні па плацяжах з Беларуссю: фінансавыя ўстановы павінны належным чынам прымяняць міжнародныя санкцыі, ацэньваць рызыкі і кіраваць імі, а пры прыняцці рашэнняў ім таксама варта ўлічваць інтарэсы дзяржавы і гуманітарныя і сацыяльныя аспекты.
Банк Літвы запатрабаваў ад фінансавых устаноў кіраваць рызыкамі, а не адмаўляцца ад іх, паколькі гэта можа абмежаваць доступ жыхароў і кампаній да самых неабходных фінансавых паслуг.
З улікам ступені рызыкі ўдзельнікі фінансавага рынку маюць права прыняць рашэнне аб абмежаванні або адмове ў правядзенні плацяжоў, звязаных з Беларуссю. Кліентаў варта належным чынам інфармаваць аб прыняцці такіх рашэнняў.
Аплатныя паслугі ў Літве аказваюць больш за 200 удзельнікаў фінансавага рынку.
Раней паведамлялася, што буйны літоўскі банк Šiaulių bankas папярэдзіў кліентаў пра тое, што з 1 верасня спыняе плацяжы ў Беларусь у любых валютах.
Чытайце таксама:
Апошні буйны банк Літвы спыняе працу з Беларуссю і Расіяй





