Судна Фінансавай гвардыі, facebook.com/guardiadifinanza

Паводле звестак праваахоўнікаў, нашы суайчыннікі кіравалі паруснікам, які перавозіў 106 нелегальных мігрантаў, якія меркавана адправіліся ад узбярэжжа Турцыі і былі выратаваныя ў міжнародных водах суднам недзяржаўнай арганізацыі.

Падчас выратавання трое мужчын, пра якіх ідзе гаворка, адмовіліся ад перасадкі на ўказанае судна і схаваліся на борце парусніка. Але затым, раніцай 22 жніўня, патрульны катар Фінансавай гвардыі перахапіў іх у тэрытарыяльных водах Італіі і даставіў у порт горада Сіракузы.

Як сказана ў прэс-рэлізе, на беразе былі праведзеныя неабходныя следчыя дзеянні, у выніку якіх высветлілася, што на затрыманых ляжыць адказнасць, і пасля выканання юрыдычных фармальнасцяў яны былі змешчаныя пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0