Адзін з удзельнікаў канфлікту ўдарыў апанента ломам па галаве. З ім жа пайшоў на міліцыянтаў, а затым зноў накіраваўся да ахвяры.

Правапарушальніка неаднаразова папярэджвалі аб магчымым ужыванні табельнай зброі, аднак той рэагаваў агрэсіўна. Пасля папераджальнага стрэлу ён быў паранены двума прыцэльнымі.

Раней 56-гадовы затрыманы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0