Ён паведаміў, што дазволы на жыхарства надалей не павінны выдавацца тым пастаянным жыхарам Латвіі, якія ў будучыні прымуць расійскае грамадзянства.

«Яны павінны будуць пакінуць нашу краіну», — сказаў палітык.

«Гандаль папярэднімі ўрадамі дазволамі на жыхарства, іх неапраўданая шчодрасць у выдачы дазволаў на жыхарства расійскім грамадзянам, за якой хаваліся толькі карыслівыя інтарэсы некаторых палітычных бізнэсменаў, стварылі рызыкі бяспецы і паспрыялі двухмоўю. Прыйшоў час правесці рэвізію наступстваў гэтай няўдалай і небяспечнай палітыкі», — заявіў Левітс.

Таксама палітык сказаў, што Расія, у якіх бы дзяржаўных фарматах яна б не існавала, заўсёды была імперскай і пагрозай сваім суседзям.

«Забойства нявінных людзей, катаванні, знявагі, дэпартацыі, пазбаўленне чалавечай годнасці — усё, што сёння адбываецца ва Украіне, адбывалася і тут, у нас, у Латвіі», — сказаў кіраўнік Латвіі.

Левітс нагадаў, што Латвія не выдае турыстычных віз расіянам ужо з першага дня вайны. Аднак іншыя краіны працягваюць гэта рабіць.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0