Анатоль Чубайс

Анатоль Чубайс

Расійскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін мяркуе, што Чубайс за 30 гадоў добра вывучыў кодэкс паводзінаў, прыняты ў Крамлі і ў сілавікоў.

«Тое, што кажа Чубайс, не заўсёды з'яўляецца праўдай. Гэта чалавек, які вельмі добра разумее пабудову палітычнай рэальнасці, і я на яго месцы ні ў якім разе не галасіў бы «Падобна, што мяне спрабуюць атруціць». Калі ён кажа, што не, гэта значыць, што можна рабіць выгляд, што ў тых структурах, якія ведаюць, што адбылося на самай справе, ацэньваюць яго вернасць мафіёзным правілам, закону «амерты» — лішняга не казаць», — сказаў Арэшкін у інтэрв'ю праграме «Паветра».

Такім чынам Чубайс можа выконваць нейкія правілы вышэйшай карпаратыўнай этыкі, і на яго месцы любы недурны чалавек таксама б не спяшаўся «біць у званы», мяркуе Арэшкін.

Так ці інакш, калі ў найбліжэйшы час з'явіцца нейкая медыцынская справаздача, то еўрапейскія дактары наўрад ці будуць фальсіфікаваць яе вынікі, лічыць ён.

«Але калі Чубайс папросіць не публікаваць даныя аналізаў, гэта можа паказваць на праўдзівасць маёй гіпотэзы», — сказаў на заканчэнне палітолаг.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
1