Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў у Гомелі і Рэчыцы, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Паводле следства, падчас тэлефонных размоваў Максім прапаноўваў сваім даўнім сябрам, роднаму і стрыечнаму братам прайсціся ў цэнтр Рэчыцы і, магчыма, з’ездзіць у Гомель і паглядзець, як праходзяць пратэсты там.

18 чэрвеня 2021 года Максіму прысудзілі паўтара года калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі №17. 29 ліпеня ён выйшаў на волю.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0