На Брэстчыне абмежаванні дзейнічаюць у чатырох раёнах: Маларыцкім, Іванаўскім, Пінскім і Столінскім.
На Гомельшчыне забароны ўведзеныя ў Нараўлянскім, Ельскім, Мазырскім, Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Брагінскім і Лоеўскім раёнах, абмежаванае наведванне лясоў у Хойніцкім, Добрушскім, Гомельскім, Жлобінскім, Рагачоўскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах.
Варта адзначыць, што на поўдні Гомельшчыны ў некаторых раёнах забарона на наведванне лясоў няспынна дзейнічае яшчэ з вясны, калі з гэтай тэрыторыі вялося наступленне расіян на Украіну і стаялі іх войскі. Таму верагодна, забароны ў гэтым рэгіёне звязаныя не з пажарнай небяспекай, як звычайна, а з тым, што пасля расійскай арміі там магло застацца шмат выбуховых прыстасаванняў.





