Пагадненне, пра якое, як чакаецца, будзе афіцыйна абвешчана ў сераду, прадугледжвае закупку Варшавай 980 танкаў на базе паўднёвакарэйскай мадэлі К2, 648 самаходных браняваных гаўбіц К9 і 48 знішчальнікаў FA-50. Чакаецца, што першыя 180 танкаў К2, аснашчаных самазараднымі 120-мм гарматамі, паступяць сёлета, а вытворчасць яшчэ 800 мадэрнізаваных танкаў пачнецца ў 2026 годзе ў Польшчы.

Акрамя таго, сёлета Польшча атрымае першыя 48 гаўбіц K9, а пастаўка другой партыі з 600 адзінак павінна пачацца ў 2024 годзе.

Міністр абароны Польшчы ўжо пракаментаваў здзелку ў Твітары.

Ён напісаў, што набытая тэхніка «значна павысіць бяспеку Польшчы і моц польскага войска». У Паўднёвай Карэі заяўляюць, што здзелка з Польшчай з'яўляецца найбуйнейшым пагадненнем Сеула аб экспарце зброі за ўсю гісторыю.

Нельга выключаць, што частка гэтых узбраенняў можа пайсці на дапамогу Украіне.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0