Яго абвінавацілі ў тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ён з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці маёра міліцыі Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту (арт. 364 Крымінальнага кодэкса). Яму прызначалі 3 гады «хіміі».

Добыш — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага дапытвалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію».

 Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Міхаіл Віктаравіч Добыш.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3