Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо два гады. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага». У калоніі яго паставілі на два прафулікі, а таксама зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся.

Дзмітрыя Шчурко спачатку асудзілі за «крадзеж рацыі» ў амапаўца падчас акцыі пратэсту да двух гадоў «хіміі». Але ў студзені 2022 года палітвязня асудзілі яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Канчаткова яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4