«Спецыфічнае пытанне. Мы ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Гэта перш за ўсё ваша зона адказнасці — мяжа. Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта? — пацікавіўся Лукашэнка. — Ці варта нам яго захоўваць — гэты бязвізавы ўезд, як людзі рэагуюць? Прыезджыя з Літвы, Латвіі і Польшчы і нашы людзі. Галоўнае, нашы як да гэтага ставяцца?»

«Тое, што ўлады там у шаленстве, гэта вы таксама ведаеце. Да дуры даходзіць. Ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
38
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2