Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Здаецца, у мыцці валасоў няма нічога складанага, таму і не варта сачыць за тым, як хто гэта робіць. Гэта памылка. Ачышчэнне валасоў — важны этап догляду, і калі правільна да яго ставіцца, можна значна палепшыць стан і знешні выгляд локанаў, піша onet.pl.

Калі ў вас пашкоджаныя ці кучаравыя валасы, раім паспрабаваць так званы метад мыцця валасоў ОМО (кандыцыянер-змыванне-кандыцыянер). Яго сэнс у тым, што спачатку на мокрыя валасы наносяць кандыцыянер для валасоў, потым апалоскваюць іх вадой, мыюць шампунем і, нарэшце, зноў наносяць кандыцыянер. Так валасы атрымліваюць двайную дозу карысных рэчываў, што дапамагае ім аднаўляцца.

Уладальніцам тонкіх ці тлустых валасоў метад ОМО не падыдзе, бо такім мыццём іх можна перагрузіць. Таксама, калі вы мыеце валасы па схеме ОМО, не забывайце перыядычна карыстацца ачышчаючым шампунем.

Расказваем пра метад ОМО пакрокава:

1. Кандыцыянер.

Спачатку намачыце валасы, а потым нанясіце на іх кандыцыянер ад лініі вушэй уніз да кончыкаў валасоў. Можна зрабіць гэта з дапамогай расчоскі з рэдкімі зубцамі. Пакіньце кандыцыянер на валасах на некалькі хвілін.

2. Шампунь.

Змываем кандыцыянер і наносім на галаву шампунь. Сочым за тым, каб на скуру галавы трапіла дастаткова шампуню, і не наносім яго на самі валасы. Падчас змывання шампуню на валасах будзе ўтварацца пена, якой хопіць, каб іх прамыць.

3. Кандыцыянер.

Апошні крок — паўторнае нанясенне кандыцыянера. У гэты раз можна пакінуць яго на валасах на большую колькасць часу. Змыйце кандыцыянер цёплай вадой.

Новы мужчынскі трэнд? Мінскі блогер зрабіў сабе перасадку валасоў

Галіць ногі — небяспечная звычка. Вось чым яна пагражае

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0