Уся вопратка выкананая ў мінімалістычным стылі, які, па задумцы Мэцью, павінен звяртаць увагу навакольных на чалавека, а не на рэчы, якія ён носіць. Слоганам калекцыі стала фраза «it's in you, not on you» («яно ў табе, а не на табе»), якая мае на ўвазе «творчую жылку» і натхненне, якое знаходзіцца ў кожным чалавеку.

Прадметы адзення паступілі ў продаж у анлайн-краме Xbox Gear Shop, а кошты на іх — ад 60 даляраў (за футболкі) да 150 даляраў (за штаны і шорты).

Hardwear — першая абмежаваная «капсульная» калекцыя, якую выпускае Microsoft, аднак гэта не першая падобная прадукцыя для кампаніі. Раней яна пачала прадаваць, да прыкладу, калядныя «выродлівыя швэдры» ў розных дызайнах.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0