Фота: Fieldwork Robotics

Фота: Fieldwork Robotics

Але брытанскай кампаніі Fieldwork Robotics удалося даць рады выкліку. Яны вырабілі першых у свеце робатаў, якія здольныя акуратна збіраць менавіта такія мяккія ягады, як маліна. Распрацоўка каштавала два мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Збіральнік малінаў ад Fieldwork Robotics — чатырохрукі робат амаль двухметровай вышыні. Усе рукі працуюць незалежна адна ад адной, шукаючы сярод лісця маліну. Робат вызначае спеласць малін і акуратна аддзяляе кожную ягаду ад галінкі.

Першапачатковая мадэль была аднарукай і працавала вельмі павольна, выдаткоўваючы не менш за хвіліну на збор адной ягады. Яе нават не пусцілі ў вытворчасць, а вырашылі дапрацаваць. Цяперашняя мадэль аўтаматызаванага зборшчыка маліны апрацоўвае больш за кілаграм ягад за гадзіну, і распрацоўнікі абяцаюць, што хутка яна зможа збіраць і па 4 кг.

Фота: Fieldwork Robotics

Фота: Fieldwork Robotics

Робат можа апынуцца цалкам рэальнай пагрозай для сезонных рабочых, якіх набіраюць уладальнікі плантацый.

Чалавек, які працуе на збіранні малінаў, у сярэднім збірае 15 тысяч ягад за дзень. А робат, кажуць у Fieldwork Robotics, здольны збіраць 25 тысяч ягад.

Дарэчы, кампанія распрацоўвае робатаў, прызначаных для збору і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, напрыклад, квяцістай капусты.

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1