ФК БАТЭ звярнуўся ў Асацыяцыю «Беларуская федэрацыя футбола» папрасіўшы перасунуць хатнюю гульню 17‑га туру БАТЭ — «Дынама» Мінск з 30 жніўня (нядзеля) на 31 жніўня (панядзелак).
Просьба задаволена, і матч пройдзе 31 жніўня на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Пачатак матчу а 19‑й, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
БАТЭ, звяртаючыся ў АБФФ, кіраваўся адпаведным артыкулам рэгламента нацыянальнага чэмпіянату, згодна з якой удзельнік еўракубкаў мае права перанесці матч на адзін дзень.
Таксама быў перанесены з нядзелі матч 16-туру БАТЭ — «Смаргонь». Зрэшты, як і матч «Літэкса» — суперніка барысаўскага БАТЭ ў плей-оф Лігі Еўропы.
Матч у адказ «Літэкс» — БАТЭ пройдзе ў Ловечы (Балгарыя) у чацвер 27 жніўня (пачатак а 21‑й). У першай гульні ў Барысаве балгары перамаглі з лікам 1:0. Мяч забіў бразільскі легіянер Сандрынью.
0
0
0
0
0
0