Калаж: dorbox.by

Калаж: dorbox.by

Укладваць грошы ў будаўніцтва новага маршруту ў ведамстве лічаць у тых абставінах, якія склаліся, немэтазгодным.

«Калі мы гаворым пра аэраэкспрэс, то гэтая тэма больш пра грошы. Ніхто не будзе ўкладваць грошы ў той праект, які немэтазгодны. У цяперашні час яго рэалізацыя ў сувязі з гэтымі ўмовамі трохі прыпыненая», — сказаў Арцём Сікорскі.

Праект, згодна з якім хуткасная электрычка за паўгадзіны павінна была давозіць пасажыраў з аэрапорта ў цэнтр Мінска, пачалі распрацоўваць некалькі гадоў таму. У 2019 годзе будаўніцтва маршруту ацэньвалася ў суму ад 150 млн даляраў.

Беларускія ўлады планавалі прыцягнуць на яго фінансаванне сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Сусветнага банка. Аднак з нядаўніх часоў міжнародныя фонды адмовіліся супрацоўнічаць з Беларуссю.

Затое кіраўнік авіяцыйнага дэпартамента адзначыў, што цяпер працягваецца распрацоўка іншага праекта — мадэрнізацыі аэравакзальнага комплексу. Паводле задумкі праекціроўшчыкаў, павінна быць рэалізаваная канцэпцыя «сухія ногі» — каб у будучыні пасажыры электрычкі маглі камфортна прайсці да стоек рэгістрацыі для афармлення і наступнага вылету.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0