Галоўчанка расказаў, што ў адным з апошніх пакетаў санкцый прадугледжваліся так званыя гуманітарныя выключэнні. Яны тычыліся, як сцвярджае Галоўчанка, паставак харчавання, медыцынскага абсталявання, медыкаментаў і г. д.
«Але гэта дэкларавалася. А цяпер, калі мы ставім пытанне аб закупках новага медыцынскага абсталявання, напрыклад, для цэнтраў, якія рэканструююцца, то пакуль атрымліваем адказы, мякка кажучы, уніклівыя», — заявіў ён.
Тое ж самае, паводле Галоўчанкі, тычыцца і паставак запасных частак да высокатэхналагічных апаратаў.
«Гэта паказвае, наколькі двудушная і непаслядоўная пазіцыя [Захаду]… Гэта нават не бандытызм, а, можна жаргоннае слова ўжыць, «кідалава», — падкрэсліў прэмʼер.
Але Галоўчанка спадязецца, што праблему можна будзе вырашыць.