«Санкцыйны перыяд — гэта час магчымасцяў», — падкрэсліў Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што дзякуючы уведзеным санкцыям, Расія і Беларусь прыйшлі да разлікаў у нацыянальных валютах.

«Нас не напружвае расійскі рубель. Не патрэбныя нам даляры і еўра. Калі ласка, сёння мы разлічваемся за энерганосьбіты ў расійскіх рублях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён пракаментаваў размовы, што Беларусь уключаць у склад Расіі: «Мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі. Мы адбудуем такое адзінства, што ў нас будуць вучыцца, і як санкцыі пераадольваць, і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
44
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4