«Пажар адбыўся ў сераду раніцай каля амбасады Расіі ў Бухарэсце. Кіроўца ўехаў на аўтамабілі ў плот, які атачае будынак, у выніку сутыкнення машына загарэлася, вадзіцеля выратаваць не ўдалося», — перадае канал Digi 24.

На месца аварыі прыехалі пажарныя, агонь ужо патушылі. Пасажыраў у салоне не было.

Па даных крыніц тэлеканала, пасля сутыкнення, жандар, які дзяжурыў каля пасольства, запатрабаваў, каб кіроўца выйшаў з машыны. Той адмовіўся і нешта выгукнуў сілавіку, пасля чаго пачалося ўзгаранне.

Хуткасць, з якой машына ўехала ў агароджу, была вельмі высокай, машына змагла прарвацца праз агароджу, паведамляе тэлеканал. Паводле яго інфармацыі, агароджу ля амбасады ўсталявалі на фоне пратэстаў, якія праходзілі ля будынка на працягу некалькіх апошніх тыдняў.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0