35-гадовы мазырчук Іван Рогаў.
«10 сакавіка Міністэрства замежных спраў атрымала трагічную інфармацыю пра гібель ва ўкраінскім горадзе Корасцень у Жытомірскай вобласці двух беларускіх дальнабойнікаў. Яны не паспелі пакінуць зону канфлікту і былі вымушаныя жыць у сваіх машынах, чакаючы магчымасці выехаць у Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — Абавязкам беларускага боку, нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі, было аказанне дапамогі сваякам гэтых людзей — у вяртанні на радзіму целаў сваіх блізкіх. Сёння гэтая праца завершаная і яны дастаўленыя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — расказаў Анатоль Глаз.
38-гадовы мазырчук Дзмітрый Шылец.
Мазырчукі Іван Рогаў і Дзмітрый Шылец загінулі 10 сакавіка пры бамбардаванні расійскімі войскамі горад Корасцень у Жытомірскай вобласці.