Фота: pixabay.com.

Фота: pixabay.com.

Украінскі ўрад збіраецца запусціць неўзаемазамяняльныя токены (NFT), які дазволіць адлюстраваць гісторыю расійскага ўварвання праз унікальнае лічбавае мастацтва. Лічбавы аб’ект павінен дапамагчы ўкраінцам фінансіраваць патрэбы арміі.

Замміністра лічбавай трансфармацыі Украіны Аляксей Барнякоў кажа, што калекцыя токенаў будзе падобнай да «музея расійска-ўкраінскай вайны», піша Guardian.

NFT — аб’ект, які сведчыць пра тое, што нейкі ўнікальны лічбавы аб’ект належыць канкрэтнаму чалавеку, нават калі яго можна лёгка скапіяваць. Часам такія токены прадаюцца па даволі вялікім кошце.

Барнякоў кажа, што кожны токен украінскай калекцыі будзе змяшчаць у сябе аб’ект мастацтва, які будзе адлюстроўваць гісторыю з вартага даверу медыя.

Украінскія арганізацыі, што дапамагаюць арміі, ужо атрымалі больш за 60 мільёнаў даляраў ахвяраванняў у крыптавалютах. Барнякоў тлумачыць, што гэтыя грошы пайшлі на закуп акуляраў для начнога бачання, бронежылетаў, шлемаў і на фінансаванне медыяактыўнасці.

Украінскі чыноўнік таксама тлумачыць, што барацьба з Расіяй у лічбавай сферы прыносіць свае вынікі. Цяпер сацсеткі або блакуюць кантэнт расійскіх дзяржаўных СМІ (такіх, як Russia Today ці Спутнік, якія распаўсюджваюць хлусню), або маркіруюць іх спецыяльнымі надпісамі.

Усё часцей навокал гавораць пра NFT. Тлумачым максімальна простымі словамі, што гэта такое

Расія ўдарыць па Украіне хімічнай зброяй? Усё можа быць нашмат прасцей і трагічней

Расце Signal, вырваўся Discord, а ў Беларусі — TG. Якія месенджары цяпер самыя папулярныя ў свеце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0