Аляксей Венядзіктаў

Аляксей Венядзіктаў

Большасцю галасоў рады дырэктараў «Эха Москвы» прынятае рашэнне аб ліквідацыі радыёканала і сайта радыёстанцыі. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар Аляксей Венядзіктаў.

Радыёстанцыя дзейнічала з 1990 года. За аб’ектыўнае адлюстраванне падзей ва Украіне «Эхо» заблакавалі ў Расіі.

Уладальнікам радыёстанцыі быў «Газпрам-Медыя Холдынг».

Раней Аляксей Венядзіктаў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што не будзе мяняць рэдакцыйную палітыку:

«Сёння рада дырэктараў «Эхо Москвы» будзе вырашаць далейшы лёс радыёстанцыі пасля яе адключэння ад эфіру Раскамнаглядам па патрабаванні Генпракуратуры.

Тут мая пазіцыя ясная для дырэктараў і тых, хто рэальна прымае рашэнні — пакуль я галоўны рэдактар — рэдакцыйная палітыка застанецца нязменнай. Я за гэта адказваю.

Таму вось».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0