«Мы лічылі вас айцом, а вы аказаліся горшым за айчыма. Бог вам суддзя. Я звяртаюся да свайго пробашча благаслаўлёнага Мітрапаліта Ануфрыя з просьбай ініцыяваць скліканне Памеснага сабора УПЦ — на якім падняць пытанне аб недарэчнасці знаходжання ў складзе Маскоўскага патрыярхату і змене кананічнага статусу нашай Царквы», — заявіў Пятро Семашчук, настаяцель храма Феадора Асвячонага.

Святары таксама заявілі, што не будуць згадваць імя Патрыярха Кірыла падчас набажэнстваў, а некаторыя адзначылі, што не хочуць мець з ім увогуле нічога супольнага.

«Вось ужо некалькі дзён, як я перастаў на набажэнствах памінаць Патрыярха Кірыла, які сваім злачынным маўчаннем дабраслаўляе ўвесь той жах, што адбываецца ў маёй Украіне. Ён дабраслаўляе сваім маўчаннем пуцінскую расійскую агрэсію супраць маёй краіны», — сказаў Аляксандр Сарокін, клірык Кіеўскай епархіі Святатраецкага храма Кіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0