Суркоў нагадаў, што ў лютым 1918 года адбылося пасяджэнне ЦК партыі бальшавікоў, на якім было зацверджанае рашэнне аб заключэнні міру з Германіяй. Гэты дагавор атрымаў у прэсе назву «пахабнага».

Згодна з Брэсцкім мірам, мяжа Расіі па беларускіх землях праходзіла па лініі Сянно — Орша — Магілёў — Быхаў — Гомель

Згодна з Брэсцкім мірам, мяжа Расіі па беларускіх землях праходзіла па лініі Сянно — Орша — Магілёў — Быхаў — Гомель

«І сапраўды, мір атрымаўся проста абразлівы. Па яго ўмовах Расія адмаўлялася ад велізарных тэрыторый Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны, што раней належалі Расіі. Заходняя мяжа адкацілася далёка на ўсход, засунуўшы краіну ў межы дапятроўскіх, можна нават сказаць, дараманаўскіх часоў. Пахабней няма куды», — піша Суркоў.

Былы памочнік прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што дагавор быў адменены не Расіяй, а яе саюзнікамі ў тым жа 1918 годзе. Пасля гэтага былі вернутыя страчаныя землі.

«Але геапалітычныя працэсы марудныя, іх вынікі не адразу праступаюць з-пад нагрувашчванняў ашаламляльных падзей. Распад Расіі, які пачаўся ў 17—18 гадах мінулага стагоддзя і як быццам спынены камуністычнай дзяржавай коштам каласальных ахвяр, насамрэч не спыніўся», — напісаў Суркоў.

Па яго словах, праз шмат гадоў Расія вярнулася да межаў «пахабнага міру», не прайграўшы вайны і не захварэўшы на рэвалюцыю.

«Нейкай смешнай перабудовы, нейкай каламутнай галоснасці хапіла, каб савецкая імперыя распаўзлася па швах. Значыць, фатальная слабасць была ўбудаваная ў сістэму», — робіць ён выснову.

Але на гэтым не спыняецца.

«І што далей? — піша Суркоў. — Дакладна — не цішыня. Наперадзе шмат геапалітыкі. Практычнай і прыкладной. І нават, магчыма, кантактнай», — гэтая «кантактная» геапалітыка нагадвае тэрмін «кантактная барацьба».

«Як жа інакш, калі цесна і сумна, і няёмка… і немагчыма заставацца Расіі ў межах пахабнага міру. Мы за мір. Зразумела. Але не за пахабны. За правільны»,

— піша Суркоў. 

«Барацьба за землі», згодна з Сурковым, — гэта не архаіка, гэта проста ад ляноты. 

«Кантроль прасторы — аснова выжывання. Цяпер часта чуваць, што гэта архаічнае ўяўленне аб палітыцы. Што барацьбу за землі, моры і нябёсы больш весці не варта, таму што… незразумела, зрэшты, чаму. Хутчэй за ўсё, таму што лянота і страшна», — піша ён. 

Артыкул Уладзіслава Суркова з'явіўся на фоне ваенных прыгатаванняў Расіі на межах Украіны. 

Дзярждума Расіі прагаласавала за зварот да Пуціна з просьбай аб прызнанні «ДНР» і «ЛНР»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1