Раман Смолькін — жыхар Салігорска, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») за абразу былога намесніка начальніка салігорскай міліцыі Салаўя. 12 кастрычніка мінулага года яго накіравалі на «хімію» ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №9 Віцебска, нагадвае «Новы час».

Паводле звестак праваабаронцаў, адміністрацыя ПУАТ запісала ў парушэнні рэжыму «хіміі» спазненне Рамана на лекцыю, сон пад нарамі, адмову ад прыборкі. 14 лютага па рапартах адбыўся суд, які пастанавіў накіраваць палітвязня ў калонію за парушэнне рэжыму папраўчай установы. За гэта Смолькіна асудзілі да дзевяці месяцаў калоніі. Палітвязень плануе абскардзіць рашэнне суда.

«Змрок згушчаецца на досвітку. Калі ласка, паглядзіце стары савецкі мультфільм пра доктара Айбаліта, там дзе кракадзіл Наша Сонца праглынуў. Запэўніваю вас, усё так і будзе, як Карней Чукоўскі прадсказаў», — напісаў Раман у адным з нядаўніх лістоў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0