Такое рашэнне прыняла адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе сядзіць грамадскі актывіст. Палітвязень у канцы студзеня правёў 7 дзён у ШІЗА.
Раней Вінаградава ўжо ставілі на ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».
Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Чытайце таксама:
Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і
Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон
0
0
0
0
0
0