Па дадзеных следства, днём 5 лютага 38-гадовы жыхар Брэста, кіруючы аўтацягніком у складзе седлавога цягача Вольва з паўпрычэпам, пры руху па тэрыторыі Мытнага пункта пропуску «Казловічы» здзейсніў наезд на 28-гадовую супрацоўніцу мытнай службы. У выніку ДТЗ жанчына памерла на месцы.

Следчымі быў праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя падазраваны і сведкі, прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы.

У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Трагедыя ў пункце пропуску «Казловічы»: мытніцу пераехала фура

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0