Падчас пасяджэння чарнагорскага парламента.

Падчас пасяджэння чарнагорскага парламента.

За недавер ураду 4 лютага прагаласавалі 44 з 81 дэпутатаў. На асобнай сесіі дэпутаты адхілілі прапанову ўрада спыніць паўнамоцтвы парламента і такім чынам аб'явіць пазачарговыя выбары.

Урадавая кааліцыя падчас фармавання ў пачатку снежня 2020 года атрымала падтрымку 41 дэпутата. Рэгіянальныя СМІ тады сцвярджалі, што стваральнікам кааліцыі быў мітрапаліт Сербскай праваслаўнай царквы Амфілохій, які памёр ад COVID-19 падчас дыскусіі аб яе фармаванні. Царкоўны іерарх патрабаваў, каб ва ўрадзе былі толькі людзі, якія да гэтага часу не былі прафесійнымі палітыкамі.

Пасля аказалася, што адзіным элементам, які злучаў кааліцыю, было імкненне адхіліць ад улады прэзідэнта Міла Джукановіча і Дэмакратычную партыю сацыялістаў, якую ён узначальваў, што знаходзілася ва ўладзе з 1989 года.

Палітыку ўрада раскрытыкавалі як прасербскія сілы, згуртаваныя вакол Дэмакратычнага фронту, так і партыі еўрапейскай арыентацыі, якія знаходзіліся ў складзе кааліцыі. Грамадзянскі рух «Ура» адмовіў Крывакапічу ў падтрымцы, калі ён звольніў міністраў замежных і ўнутраных спраў.

На сесіі 3 лютага большасць дэпутатаў адмовілася абмяркоўваць прапанову Крывакапіча звольніць з пасады яго намесніка Дрытана Абазовіча. Некаторыя аглядальнікі заяўляюць, што на палітычнай арэне ў Падгорыцы пануе хаос, паколькі супраць улады галасавалі перш за ўсё партыі, якія яе сфармавалі, таму да іх далучыліся іх апаненты.

Пакуль невядома, ці будзе сфарміраваная новая кааліцыя, ці будзе размова аб прызначэнні датэрміновых выбараў.

Чытайце таксама:

У Чарнагорыі прайшлі пратэсты перад інаўгурацыяй новага кіраўніка праваслаўнай царквы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0