Там жа ўжо знаходзіцца былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы. Іх родныя кажуць, што суд будзе праходзіць у Гродне, што тлумачыць пераводы абвінавачаных у турму №1, піша «Новы час».

Следства па «справе Аўтуховіча» скончанае і хутка будзе перададзенае ў суд. Па справе праходзіць 13 чалавек. Разановічаў, як і іншых, абвінавачваюць па арт. 289 Крымінальнага кодэкса — акт тэрарызму.

Вядома, што Аўтуховіч бываў у Брэсце ў гасцях у сям’і Разановічаў. Па версіі следства, сям’я нібыта дапамагала яму хавацца ад сілавікоў.

Любоў Разановіч раней валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Муж Любові Сяргей Разановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. 

Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0