Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Павал Калавур паведаміў, што Нацбанк будзе рэкамендаваць ўсім камерцыйным банкам зрабіць стаўку па валютных укладах фізічных асоб 8% гадавых.

«Мы мяркуем, што да канца года новых рэкамендацый наконт працэнтнай стаўкі мы даваць не будзем», ‑‑ дадаў Калавур падчас сённяшняй прэс‑канферэнцыі.

Першы намеснік старшыні Нацбанка таксама паведаміў, што замежныя грамадзяне пакуль неахвотна нясуць грошы ў беларускія банкі.

«Тут у цэлым ёсьць станоўчая дынаміка. Але сказаць, што гэта звязаны з вельмі значнымі сумамі, я не магу». — прызнаў Калавур.

Паводле Калавура, «у параўнанні з іншымі краінамі я не ведаю яшчэ адной, дзе былі б такія добрыя ўмовы для замежных укладчыкаў, як у Беларусі. У прыватнасці, у нас адсутнічае неабходнасць дэкларацыі даходаў, мы даем 100 працэнтную гарантыю ўкладаў».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0