Экран можна лізаць. Фота Reuters.com

Экран можна лізаць. Фота Reuters.com

Прылада пад назвай Taste-the-TV («пакаштуй на смак тэлевізар») мае дзесяць кантэйнераў з харчовымі дадаткамі, піша Бі-бі-сі.

Гэтыя дадаткі камбінуюцца і распыляюцца на «гігіенічную плёнку» плоскага экрана тэлевізара, які можа аблізаць глядач.

На думку стваральніка вынаходкі, прафесара Універсітэта Мэйдзі ў Токіа Хамеі Міяшыта, такі тэлевізар можна выкарыстоўваць для дыстанцыйнага навучання кухараў і самелье.

Калі тэлевізар будуць прадаваць, то ён будзе каштаваць 875 даляраў (у эквіваленце), падлічыў прафесар.

Мэта ў тым, каб даць людзям магчымасць пакаштаваць нешта накшталт ежы ў рэстаране на іншым канцы свету, нават застаючыся дома», — растлумачыў Міяшыта.

Прафесар прагназуе свет, дзе «смакавы кантэнт можна будзе спампаваць. У эпоху кавіду такая тэхналогія магла б палепшыць сувязь людзей са знешнім светам, лічыць ён.

Але карыстальнікі Твітара цікавяцца, ці правільна запускаць вытворчасць такога тэлевізара, калі з пачатку пандэміі прайшло ўжо шмат часу.

Раней прафесар Міяшыта і яго студэнты выпусцілі некалькі розных прылад, уключаючы відэлец, што робіць смак ежы багацейшым.

«Уменне» новага тэлевізара журналістам таксама прэзентавала адна са студэнтак.

Яна сказала машыне, што хоча «салодкі шакалад», і пасля некалькіх спробаў заказ «распыліўся» на плёнку экрана.

«Гэта нешта накшталт малочнага шакаладу», — сказала студэнтка, пакаштаваўгы.

Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў

Новая запатрабаваная прафесія data scientist з шасцізначным заробкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0