Пенсіянеру на Viber патэлефанаваў мужчына, які назваўся работнікам Беларусбанка. Ён папрасіў пенсіянера назваць пашпартныя звесткі, бо нібыта да дэпазітаў атрымалі доступ злачынцы і трэба ратаваць зберажэнні. Адчуўшы нядобрае, пажылы мужчына адмовіўся гэта рабіць.

Пасля на працягу некалькіх дзён яму працягвалі тэлефанаваць з іншых нумароў і пад рознымі падставамі спрабавалі пераканаць яго зняць грошы для наступнага залічэння на іншы рахунак. Але пенсіянер зноў адмовіў.

Але ўрэшце дзядулі пазваніў «падпалкоўнік КДБ» і паведаміў, што супрацоўнікі банка вартыя даверу і што неабходна прытрымлівацца іх указанняў. Маўляў менавіта КДБ курыруе спецаперацыю. Дзядулі прызначылі новага «агента» ад банка, якой усё ж удалося ўвесці яго ў зман. Прытрымліваючыся ўсіх указанняў, ён пазбавіўся больш за 83 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0