Яна распрацаваная навуковым цэнтрам імя Чумакова пры расійскай Акадэміі навук, у адрозненне ад вакцыны «ГамКавідВак» («Спутнік V»), якую распрацаваў цэнтр імя Гамалеі і якая выкарыстоўваецца ў Беларусі. Аднак «КавіВак» таксама двухкампанентны (трэба зрабіць два ўколы).

«КавіВак» распрацаваны па тым жа прынцыпе, што і класічныя вакцыны ад воспы, поліяміеліту, адзёру і іншых вірусаў. Мінздароўя адзначае, што вакцынацыя «КавіВакам» часцей пераносіцца лягчэй, чым «Спутнікам V».

Вакцына была зарэгістраваная ў Расіі ў канцы лютага 2021 года. У аснове гэтай вакцыны — інактываваны вірус SARS-CoV-2. Такая платформа выкарыстоўваецца для кітайскіх вакцын Sinopharm і Sinovac.

Мінздароўя зазначае, што «КавіВак» 6 снежня паступіў на аптэчны склад, і 13-15 снежня больш за 300 тыс. доз ужо адпраўленыя ва ўсе вобласці краіны.

Варта зазначыць, што «КавіВак» не ўхвалены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. 

***

Раней паведамлялася, што ў Беларусі першую дозу вакцыны («Спутнікам» і кітайскай ад Sinopharm) атрымалі 3 млн 970 тысяч чалавек, а дзве дозы — 3 млн 156 тысяч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0