Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Мужа і жонку абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях) за музычныя выступы падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года. За кратамі музыкі ўтрымліваюцца чатыры месяцы.

Удзельнікаў гурта затрымалі 2 жніўня на лецішчы, дзе яны святкавалі дзень нараджэння.

29 кастрычніка да трох гадоў «хіміі» асудзілі музыку з гэтага гурта Дзмітрыя Шыманскага, якога абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пасля прысуду палітвязня вызвалілі ў зале суда. Ён у хуткім часе пакінуў Беларусь і цяпер працягвае займацца музыкай.

«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0