ria.ru

ria.ru

У інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag ён заявіў, што НАТА павінна «даць зразумець, што Расія заплаціць высокую цану, калі распачне штосьці супраць Украіны».

«Калі Пуцін пусціць у ход зброю, то газаправоду «Паўночны паток-2» канец.

Увядзенне ў эксплуатацыю было б тады выключанае. Гэтую цану будучы ўрад Германіі павінен выразна пазначыць», — піша РБК.

Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў верасні гэтага года, цяпер яму трэба атрымаць адабрэнне нямецкага і еўрапейскага рэгулятараў. Германія 16 лістапада прыпыніла сертыфікацыю праекта, указаўшы, што яго аператар павінен «прывесці сваю арганізацыйна-прававую форму ў адпаведнасць з заканадаўствам Германіі»

Для працягу працэдуры кампанія Nord Stream 2 AG створыць у Германіі «дачку», якая стане ўладальнікам і аператарам нямецкага ўчастка газаправода.

Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам

Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0