Яна знаходзіцца за кратамі ўжо 8 месяцаў.
Імаверна, працягнуты арышт і журналісту Андрэю Пачобуту, піша «Радыё Свабода».
Анжаліка Борыс была затрыманая 23 сакавіка, Андрэй Пачобут 25 сакавіка. Яны праходзяць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).
Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.
0
0
0
0
0
0