БелТА

БелТА

«Заўсёды ў беларускай дзяржавы, урада былі самыя цёплыя, шчырыя адносіны з духавенствам. Я магу сказаць аб поўным узаемаразуменні паміж уладай і іерархамі БПЦ у Брэсцкай вобласці. Звычайна царква па-за вялікай палітыкі, але яна блізкая да сэрцаў сваіх вернікаў.

Таму мы разлічваем, што нашы святары будуць даносіць вернікам аб'ектыўную сітуацыю, тлумачыць, што ў гэты няпросты час неабходна падтрымаць краіну. Думаю, наша далейшае ўзаемадзеянне дасць плённы вынік», — адзначыў Юрый Шулейка.

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, у сваю чаргу заўважыў:

«Мы выказваем цалкам падтрымку мірных імкненняў нашага народа і гатовыя дапамагчы ў ліквідацыі ўсіх повадаў і прычын, якія могуць выклікаць новыя канфлікты. Бо для нас, царкоўных людзей, вайна з'яўляецца грубым і злачынным скрыўленнем хрысціянскай веры».

«Мы не павінны дзяліць народ на «наш» і «ваш». Ён у нас адзін, гэтак жа, як і Айчына. Нашы людзі працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах і ходзяць у царкву. Верым, што падпісаная сёння праграма будзе добрым укладам у духоўнае і матэрыяльнае развіццё нашага грамадства», — дапоўніў Уладыка Іаан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0