Пра гэта ў нядзелю заявіла іракскі міністр па справах міграцыі і перамешчаных асоб Айван Фаік, піша ТАСС.
«Разам з сусветнай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі мы сочым за сітуацыяй [з іракскімі бежанцамі ў Літве і Беларусі]», — адзначыла Фаік, словы якой прывёў у нядзелю іракскі тэлеканал Alsumaria.
Іракскія ўлады, дадала яна, падкрэсліваюць «неабходнасць праявы гуманнасці і годнага ўзаемадзеяння з усімі іракцамі, якія апынуліся на тэрыторыі Літвы і Беларусі, і забеспячэння іх усім неабходным для жыцця да таго часу, пакуль не будзе прынята рашэнне наконт (іракскіх) бежанцаў».
Фаік паказала, што Багдад «падтрымлівае добраахвотнае вяртанне ў краіну любога іракскага мігранта, а тыя, хто жадае вярнуцца на радзіму, можа звярнуцца наўпрост у Міністэрства [па справах міграцыі і перамешчаных асоб] або ў прадстаўніцтва МЗС Ірака».
Міністр пацвердзіла, што Ірак выступае «супраць абмежавання асабістай свабоды грамадзян і прадухілення паездак іракцаў за межы краіны», але настойвае на прыняцці «больш жорсткіх мер для прадухілення нелегальнай міграцыі».
Зараз на тэрыторыі Беларусі могуць знаходзіцца да 1 тыс. нелегальных мігрантаў з Ірака.