Пракуратура Гродна просіць прызнаць тэлеграм-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Суд прызначаны на 9 ліпеня, піша выданне.
Экспертнае заключэнне зрабіла 24 чэрвеня абласная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на пытанне наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму. Таксама пракуратура аналізавала матэрыялы маніторынгу, які правялі супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці.
Пасяджэнне ў судзе Ленінскага раёна (вул. Даватара, 2/1) прызначана на 12.00, 9 ліпеня. Пасяджэнне адкрытае. Каб прысутнічаць, трэба мець пры сабе пашпарт і ў памяшканні суда карыстацца маскай.
0
0
0
0
0
0