Nati Shohat/Flash90

З аўторка ўступіць у сілу палажэнне, якое абавязвае ўсіх ізраільцян, старэйшых за 16 гадоў, пры вылеце з Ізраіля запаўняць у аэрапорце дэкларацыю, у якой ён абавязваецца падчас паездкі за мяжу не наведваць краіны з «чорнага спісу», паведамляе newsru.co.il.

У цяперашні час у спісе «краін максімальнай рызыкі» знаходзяцца Аргенціна, Бразілія, ПАР, Індыя, Мексіка і Расія.

Разам з тым 27 чэрвеня Мінздароўя паведаміла аб уключэнні Беларусі і Кыргызстана ў спіс краін з высокім узроўнем захворвання, паездкі ў якія не рэкамендуюцца.

У гэты спіс Мінздароўя ўжо ўключаны Уганда, Уругвай, ААЭ, Сейшелы, Эфіопія, Балівія, Намібія, Парагвай, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка і Туніс.

Пры гэтым у Міністэрстве адзначаюць: калі ў найбліжэйшы час становішча ў гэтых краінах не палепшыцца, яны будуць унесены ў «спіс краін максімальнай рызыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0