ДАІ
На скрыжаванні вул. Слабадская з вуліцай Громава 19-гадовы хлопец за рулём «Аўдзі» праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні і паспрабаваў уцячы.
Пачалася пагоня. У раёне дома №2 па Мянькоўскім тракце машыну ўдалося заблакаваць службовымі аўтамабілямі. Але гэта не спыніла маладога чалавека. Пратараніўшы машыну праваахоўнікаў, ён паспрабаваў схавацца ў лесапаласе.
Не справіўшыся з кіраваннем, урэзаўся ў дрэва. Пасля чаго парушальнік кінуў «Аўдзі» і збег з месца ДТЗ.
Гора-кіроўцу хутка затрымалі. Пры правядзенні агляду ў яго арганізме выявілі 0,52 праміле алкаголю. Акрамя таго, устаноўлена, што маладзён пазбаўлены правоў, а таксама раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне без правоў.